Фота: Офіс Ціханоўскай
Дэлегацыі ўсклалі кветкі ў капліцы на могілках Росы, дзе ў лістападзе 2019 года былі перапахаваныя парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.
Адметна, што беларускі нацыянальны сцяг на ўрачыстасці быў нароўні з літоўскім, украінскім і польскім.
Падчас удзелу ў гэтым мерапрыемстве ў прысутнасці прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і амбасадараў Польшчы і Украіны ў Літве Святлана Ціханоўская выступіла з невялікай прамовай.
Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць





