Набор для інвестыцыйнага эксперыменту быў такі: ена, канадскі даляр, фунт стэрлінгаў, шведская крона, швейцарскі франк, юань.

Зразумела, што купля валют — гэта хутчэй не пра множанне капіталу (калі не браць час маштабных фінансавых крызісаў, але тады лёгка і ўсё страціць), а спроба захаваць назапашванні або хаця б крыху іх павялічыць.

Больш за ўсё надзей было на юань, і за год у кітайскай валюты ў Беларусі было некалькі цікавых навін: яна ўвайшла ў кошык валют, а банкі пачалі прапаноўваць юаневыя ўклады.

І вось цяпер сапраўды можна сказаць, што трэба было рабіць на пачатку 2022-га. Шкада, што гэтая логіка не працуе на год наперад.

На момант падрыхтоўкі матэрыялу такія былі найлепшыя курсы ў банках.

 

Выходзіць, праз год паход у абменнік з гэтымі валютамі не прынясе выгады. Уласна, рызыкі, пра якія ведалі загадзя, матэрыялізаваліся.

Дастаткова прыкметны спрэд (розніца паміж курсам пакупкі і продажу) у некаторых выпадках павялічыўся яшчэ больш, банкі не зацікаўленыя купляць гэтую валюту. Але калі вы едзеце за мяжу і зможаце разлічвацца там фунтамі стэрлінгаў або шведскімі кронамі, гэта будзе разумным рухам грошай.

 І бонус: журналісты паглядзелі, што адбывалася са 100 далярамі, набытымі па курсе 2,585, і 100 еўра, якія ў абменніку былі па 2,934. Найлепшы курс, па якім цяпер можна расстацца з далярам, — 2,6292 рубля, з еўра — 2,8262 рубля.

Атрымліваецца, што даляравыя ўкладанні маглі быць апраўданымі (але трэба было выбраць момант і ўтрымацца ад пакупкі даляра за 4 рублі), а вось для еўра год быў вельмі непрадказальным.

label.reaction.like
26
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
16
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Змагар Адась / Адказаць
23.01.2023
Магчыма таксама фунты юаняў вазiць на Джылях ды Хавалах, але ж навошта?
0
мясцовы2 / Адказаць
23.01.2023
Так, нажаль эўра летась прасеў значна. Гэта адчуваецца па коштах на ўсё.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру