Алена — вядомая ў Оршы зоаабаронца. Ініцыятыва «Хвосцікі» ў якой удзельнічае Алена, штомесяц дапамагае дзясяткам бяздомных жывёл. Пару дзён таму ёй даслалі позву з пазнакай, што супраць яе распачата адміністрацыйная справа.
Сёння днём Алена з'явілася ў міліцыю і яе арыштавалі. Наколькі нам вядома, яе абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Адразу ж адбыўся і суд. Алену асудзілі на 15 сутак.
Падобна, што прычынай затрымання стала тое, што Алена ў двары аднаго з дамоў правяла забаўляльна-адукацыйную сустрэчу з жыхарамі дома, каб патлумачыць, як правільна абыходзіцца з валачашчымі жывёламі.





