Тэнісны корт у Вільні. Фота: sebarena.lt
Рамунас Грушас, кіраўнік Літоўскай тэніснай асацыяцыі, кажа, што выключыць спартсменаў з ліку ўдзельнікаў немагчыма з-за правіл Міжнароднай федэрацыі тэніса, якія дазваляюць расіянам і беларусам заяўляцца ў нейтральным статусе. Ён сам быў бы толькі рады, каб іх забаранілі, але зрабіць нешта можа толькі ўрад краіны.
Спікер сейма Літвы, Вікторыя Чміліце-Нільсэн, да паходу ў палітыку шахматыстка-грасмайстарка, мяркуе, што такія спартсмены павінны быць абвешчаныя непажаданымі ў Літве.
«Адзін з самых складаных спосабаў — звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў і разгледзець магчымасць выключэння таго ці іншага спартсмена, абвясціўшы іх непажаданымі», — сказала яна.
На мінулым тыдні міністры спорту краін Балтыі і Польшчы вырашылі звярнуцца да міжнародных спартыўных федэрацый і Міжнароднага алімпійскага камітэта з заклікам выключыць расійскіх і беларускіх спартсменаў з міжнародных спаборніцтваў.
Чытайце таксама:
Беларусь і Расію збіраюцца прапіхваць на Алімпійскія гульні праз Азію
Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры
Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца





