Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Кангрэсмен Джэк Бергман дадаў, што амерыканская грамадскасць заслугоўвае «значна больш адказаў, чым атрымлівае».

За некалькі гадзін да гэтага тэлеканал ABC паведамляў пра закрыццё часткі паветранай прасторы над возерам Мічыган у штаце Вісконсін «для дзейнасці Пентагона». Пазней агенцтва Reuters паведаміла аб закрыцці паветранай прасторы ў адным з раёнаў правінцыі Антарыa ў Канадзе.

Пазней Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША паведаміла, што загад збіць аб'ект аддаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

З пачатку месяца ўлады ЗША і Канады не аднойчы паведамлялі аб парушэнні сваёй паветранай прасторы лятаючымі аб'ектамі, піша РБК. Так, 4 лютага вайскоўцы ЗША збілі ля ўзбярэжжа Паўночнай Караліны кітайскі аэрастат, які амаль тыдзень правёў у паветранай прасторы краіны. На думку Вашынгтона, паветраны шар выкарыстоўваўся для шпіянажу і збору разведданых і быў з адпаведным абсталяваннем. У Пекіне гэта абвяргаюць, заяўляючы, што апарат ужываўся ў метэаралагічных мэтах і заляцеў на тэрыторыю Злучаных Штатаў выпадкова. 

10 лютага Белы дом абвясціў, што ЗША збілі аэрастат над Аляскай. Абломкі ўпалі ў мора. Каму належаў апарат, у амерыканскай адміністрацыі не ўдакладнілі. 12 лютага неапазнаны аб'ект быў збіты над Канадай. Камандаванне аб'яднаных сіл паветрана-касмічнай абароны ЗША і Канады, якое праводзіла аперацыю, адмовілася раскрыць падрабязнасці таго, што адбылося. Канадскі міністр абароны Аніта Ананд назвала збіты аб'ект пагрозай грамадзянскай авіяцыі.

Як пазней паведаміла the Globe and Mail са спасылкай на крыніцу, збіты над Канадай аэрастат быў разведвальным паветраным шарам кітайскага або расійскага паходжання.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0