Як паведамілі ў банку БелВЭБ, 14 лютага з 01:00 па 03:00 (у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ) магчымыя перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі.
РРБ-Банк праінфармаваў сваіх кліентаў, што ў аўторак у той жа час — з 01:00 да 03:00 — у сістэме абслугоўвання банкаўскіх картак будуць праводзіцца тэхналагічныя работы, таму ў названы прамежак часу плануюцца перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі.
Таксама 14 лютага з 01:00 да 03:00 тэхналагічныя работы будуць праводзіцца ў сістэме абслугоўвання банкаўскіх картак Тэхнабанка, пра што ён папярэдзіў на карпаратыўным сайце. «Доступ карыстальнікаў у сістэму будзе закрыты», — адзначаецца ў паведамленні.





