Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца. Фота: «Гродзенская праўда»

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца. Фота: «Гродзенская праўда»

Адной з завадатарак пікета была 53-гадовая Святлана Вараніца, намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне. Яна таксама чалец бюро гаркама КПБ і актыўная ўдзельніца гігінскага таварыства «Веды». Яны была ў штабе «Белай Русі» па высоўванні Лукашэнкі на выбарах у 2020 годзе. А летась пахвалілася сваімі брошкамі з літарамі Z і V.

Фота: belayarus.by, інстаграм-старонка Вараніцы

Фота: belayarus.by, інстаграм-старонка Вараніцы

Вараніца пачынала кар'еру ў Ваўкавыску, дзе і нарадзілася. Пасля сканчэння гродзенскага медыцынскага каледжа ў 1988-м Святлана працавала медсястрой у аддзяленні рэанімацыі мясцовай лякарні. 

Кар'еру прафесійнага ідэолага пачала ў 1998 годзе, калі ўпершыню ўвайшла ў гаркам БПСМ (патрыятычны саюз моладзі, пасля перайменаваны ў рэспубліканскі). А ўжо з 2000 года Святлана пераходзіць на працу ў гарвыканкам на пасаду галоўнага спецыяліста.

Таксама яна скончыла завочна спачатку гродзенскі аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «заатэхнік», а пасля — юрфак БДУ.

Вараніцу сціпла прадставілі як «удзельніцу пікета». Скрыншот «Беларусь-4»

Вараніцу сціпла прадставілі як «удзельніцу пікета». Скрыншот «Беларусь-4»

Адзначылася яна і сярод даносчыкаў. Згодна з інфармацыяй «Чорнай мапы Беларусі», у верасні 2020 года яна скардзілася, што ў Гродне распаўсюдзілі ўлёткі з яе партрэтам.

Яшчэ адным завадатарам пікета быў кіраўнік гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін. Яму 35 гадоў, ён жанаты і жыве ў Гродне.

Андрэй Есін з мегафонам. Фота: БелТА

Андрэй Есін з мегафонам. Фота: БелТА

Супраць «дыверсій і правакацый» пратэставаў першы сакратар гарадской арганізацыі БРСМ у Гродне Арцём Макарэвіч.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Слова на відэа далі яшчэ некалькім людзям. Усе яны аказаліся не простымі «заклапочанымі грамадзянамі». Да прыкладу, каментар ўзялі ў 75-гадовага Івана Тустава, старшыні гродзенскага абласнога савета ветэранаў, якога ў адным з відэа называюць «роўнядзю перамогі» (хто каго перамог напрыканцы 1947-га, не ўдакладняецца).

Іван Тустаў. Скрыншот «Беларусь-4»

Іван Тустаў. Скрыншот «Беларусь-4»

Таксама далі слова Наталлі Сардэчнай. Яна — намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гродзенскага каледжа бытавога абслугоўвання.

Скрышот «Беларусь-4»

Скрышот «Беларусь-4»

Яшчэ адзін каментатар — 53-гадовы Ігар Чарнякоў, старшыня Гарадзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальнікаў.

Скрышот «Беларусь-4»

Скрышот «Беларусь-4»

Сярод удзельнікаў пікету — і 21-гадовы Вадзім Гунько, кіраўнік моладзевага парламента Гродзенскай вобласці і актывіст БРСМ у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.

Скрышот «Беларусь-1»

Скрышот «Беларусь-1»

Цяпер пяройдзем да тых, хто моўчкі стаяў са сцягамі ці іншай сімволікай. Возьмем, да прыкладу, гэтае фота, дзе добра бачныя твары. Ці ёсць тут «звычайныя грамадзяне»?

Першы з левага боку — адзін з кіраўнікоў гарадской арганізацыі БРСМ, 34-гадовы выпускнік Гродзенскага ўніверстэта Пётр Касіцкі.

Пётр Касіцкі. Фота: praca.by

Пётр Касіцкі. Фота: praca.by

Пасля яго — 23-гадовы кіраўнік Зэльвенскага БРСМ Віталь Зельманчук. Таксама ён быў удзельнікам Усебеларускага народнага сходу ад Зэльвеншчыны.

Фота: praca.by

Фота: praca.by

Дзяўчына з плакатам «Не закрыццю межаў» — гэта функцыянерка гродзенскага БРСМ 28-гадовая Яна Мазавецкая.

Фота: grodno-region.by

Фота: grodno-region.by

Наступны хлопец на фота — Уладзіслаў Мандзік, чарговы сакратар БРСМ з Гродна. 

Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

Бландынка на фота — сакратарка БРСМ з Гродна Наталля Станюкевіч.

Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

Ля самага плота на адным з кадраў стаіць вось гэтая дзяўчына. Гэта Надзея Крэйза, функцыянерка гродзенскага БРСМ.

А тут — Таццяна Серак, яшчэ адна сакратарка БРСМ.

На наступным кадры пажылы мужчына — гэта гродзенскі актывіст камуністычнай партыі, 76-гадовы Уладзімір Хадыкін.

Скрышот відэа

Скрышот відэа

Пра яго пісалі ў артыкуле пра ўмацаванне сувязяў паміж расійскім КПРФ і беларускім КПБ.

Уладзімір Хадыкін «умацоўвае сувязі» ў падмаскоўным Пушкіна. Фота: mkkprf.ru

Уладзімір Хадыкін «умацоўвае сувязі» ў падмаскоўным Пушкіна. Фота: mkkprf.ru

А вось гэтая дзяўчына ззаду натоўпу — функцыянерка БРСМ Алена Прыпіснова.

Як і вышэйзгаданая Наталля Сардэчная, яна з каледжа бытавога абслугоўвання.

Фота: «Укантакце»

Фота: «Укантакце»

Мы знайшлі яшчэ шэраг актывістаў БРСМ, «Белай Русі» і Камуністычнай партыі Беларусі на іншых фота. Адшукаць «шараговых беларусаў» сярод тых, хто трапіў у кадр, на гэтым мерапрыемстве не атрымалася.

Клас
18
Панылы сорам
32
Ха-ха
158
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
18