Вярхоўны Суд ва ўзаемадзеянні з БДУ праводзіць сёння міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», да ўдзелу ў якой запрошаны кіраўнікі ключавых дзяржаўных органаў краіны, кіраўнікі і суддзі Суда ЕАЭС, Эканамічнага суда СНД, Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці.

Сярод тэм, запланаваных да абмеркавання, — асноўныя вынікі рэформы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, роля кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні і ўмацаванні сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, узаемадзеянне судовай і заканадаўчай улады ў кантэксце развіцця нацыянальнага права, трансфармацыя юрыдычнай адукацыі ва ўмовах сучасных выклікаў, перадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0