Гаворка ідзе пра сухую закваску для падрыхтоўкі ёгурту: 4 рублі 13 капеек за ўпакоўку 1 грам. Састаў — Streptococcus salivarius subsp, Thermophilus і Lactobacillus bulgaricus. Вытворца паказвае, што «колькасць малочнакіслых мікраарганізмаў не менш за 1×10 КОЕ/г».

Ва ўпакоўцы два пакецікі закваскі. Мяркуецца, што, дадаўшы малако, з кожнага вы атрымаеце ад 1 да 3 літраў ёгурту.

Вось што сказалі ў «ЭкаАптФуд» пра цану на закваску:

«Адной упакоўкі 1 грам за 4 рублі вам хопіць для прыгатавання 6 літраў ёгурту — карыснага натуральнага прадукту. З 1 кілаграма закваскі вы падрыхтавалі б каля 6 000 літраў ёгурту. Такога аб'ёму ёгурту вам хапіла б да канца жыцця, і, можна меркаваць, 4 тысячы рублёў за такі аб'ём прадукту — гэта апраўданая цана. Тым больш што ў краме слоічак ёгурту 150 грамаў каштуе каля 2 рублёў».

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
1