У школе, піша дзяржынскі партал, Уласевіч кіруе таксама вайскова-патрыятычным клубам «Айчына». А яго жонка — гуртком «ГітАрмія». Абрэвіятура не расшыфроўваецца — магчыма, яна ўтворана ад слова «гітара», а магчыма і не.

«Патрыятызму шмат не бывае», — тлумачыць Уласевіч, навошта яны стварылі яшчэ адзін патрыятычны клуб.

«Пастаянна ўдзельнічаем у рэканструкцыях ваенных, — расказвае ён. — Мая жонка Надзея навучае дзяцей ігры на гітары ў гурце «ГітАрмія». Рэпертуар у нас у асноўным ваенна-гістарычны. Паспяхова выступаем з канцэртамі «Гартаючы старонкі ваеннай гісторыі», ствараем ваенны антураж».

Акрамя таго, з дзецьмі на базе Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства праводзяцца заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы, тактыцы і ўзбраенні, ёсць стралковыя трэнажоры.

Мяркуючы па сацсетках Уласевіча, ён аматар Расіі.

Ніжэй можна пабачыць выступленне ваенрука з шаблямі.

Клас
1
Панылы сорам
37
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
29