Прадстаўнікі лукашэнкаўскай Беларусі Андрэй Савіных і Сяргей Рачкоў. Фота: t.me/AndreySavinykh

Прадстаўнікі лукашэнкаўскай Беларусі Андрэй Савіных і Сяргей Рачкоў. Фота: t.me/AndreySavinykh

Паводле слоў Вячоркі, ён прапанаваў кіраўніку дэлегацыі ад Лукашэнкі Савіных размову ў любым фармаце, афіцыйным або неафіцыйным, але той пасля некалькіх фраз адказаў адмовай на любыя варыянты дыялогу.

Савіных сказаў: «Разумееце, будучыня не за вамі». Франак удакладніў: «Дык а за кім будучыня?» На што Савіных адказаў: «Не за вамі, вы самі ўсё разумееце».

Франак задумаўся, што меў на ўвазе Савіных, магчыма, ён казаў аб расійскай дэлегацыі, якая сядзела побач. Аднак, гэта ўжо даведацца не атрымалася, бо далейшы дыялог не адбыўся.

Як адзначыў Вячорка, падчас асамблеі АБСЕ складвалася ўстойлівае адчуванне, што як «афіцыйную» беларускую, так і расійскую дэлегацыю сур'ёзна ніхто не ўспрымаў.

Чытайце таксама: 

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Клас
18
Панылы сорам
18
Ха-ха
68
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
9