«Адкрыю сакрэт, учора мы ўвечары з ім доўга размаўлялі на розныя тэмы. Слухайце, у нас адносіны, дай божа, каб заўсёды былі такімі. І пасля мяне, каб яны былі такімі».
Папярэдняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася ўсяго тыдзень таму, 17—18 лютага, у рэзідэнцыі кіраўніка Расіі пад Масквой.
Перамовы двух палітыкаў пачаліся ў Нова-Агарове з абмену рэплікамі не без з’едлівасці.
— Дзякуй, што пагадзіліся прыехаць.
— Як быццам я мог не пагадзіцца!
— Ну, мы ўсе занятыя людзі, спраў хапае і дома. Учора, дарэчы, глядзеў вашу прэс-канферэнцыю.
— Лепш бы не глядзелі. Засмуціліся, напэўна?
— Не, чаму? Я падзяляю вашы пазіцыі і падыходы.
У 2022 годзе Лукашэнка і Пуцін сустракаліся дзевяць разоў, прычым Пуцін прылятаў у Мінск толькі раз.





