Фота: фэйсбук Ірыны Слюсар

Фота: фэйсбук Ірыны Слюсар

Ірына Слюсар была саўладальніцай тэатра «Лось і светлячок», што працуе ў Тбілісі. У другой палове лютага дзяўчына прыехала ў Кабулеці, каб вывучыць умовы ў горадзе перад магчымым пераездам туды і трохі пабавіць там час.

22 лютага каля 17 гадзін Ірына з сяброўкай і сабакам шпацыравалі па беразе мора. У месцы, дзе ў мора ўпадае рака Кінтрышы, сабаку змыла хваляй, і дзяўчаты кінуліся яго ратаваць. Сяброўка Ірыны здолела выбрацца з вады і выйсці да людзей, якія выклікалі ёй хуткую, пра саму ж Ірыну нічога не было вядома.

Пошукі беларускі аб’ядналі шмат валанцёраў розных нацыянальнасцей, у тым ліку беларусаў, украінцаў, рускіх. Але цуда не здарылася: раніцай 27 лютага ў чаце валанцёраў з’явілася паведамленне, што дзяўчыну знайшлі загінулай. Валанцёры не раскрываюць падрабязнасці.

«Яе сяброўку выкінула на бераг». Як у грузінскім Кабулеці шукаюць зніклую беларуску

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
70
Абуральна
3