Фота: gazprom.ru
«Газпрам» заяўляў, што тэхнічна магчыма адрамантаваць разарваныя трубаправоды. Аднак планаў рамонту і перазапуску ў рэальнасці няма: Масква не бачыць перспектыў паляпшэння стасункаў з Захадам, каб трубы зноў спатрэбіліся для прапампоўкі газу.
Газаправоды «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2», якія каштавалі 17 млрд еўра, могуць ператварыцца проста ў металалом.
«Расія пахавала праект», — сказала агенцтву адна з крыніц.





