Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 лістапада ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°C, днём ад мінус 2 да плюс 3°C.

У Мінску 3 лістапада пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°C, днём каля 0°C.

У наступныя двое сутак, 4—5 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 4 лістапада перважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці невялікі снег. Вецер паўднёва‑ўсходні 8—10 м/с, па паўднёвым захадзе месцамі 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°C, днём ад мінус 2 да плюс 2°C. 5 лістапада ноччу па паўднёвым захадзе, днём па заходняй палове кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 6°C па ўсходзе да плюс 1°C па захадзе, днём ад мінус 1 да плюс 4°C.

У Мінску 4 лістапада воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°C, днём ад мінус 1 да плюс 1°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0