«Выкарыстанне аксалінавай мазі з’яўляецца больш эфектыўнай абаронай ад грыпу, чым нашэнне маскі»,

— заявіла Інтэрфаксу загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Фісенка адзначыла, што «катэгарычных рэкамендацый насіць маскі, у тым ліку супрацоўнікам, гандлю, няма. Па‑першае, у Мінску няма такога эпідэміялагічнага ўзроўню па грыпу і ВРВЗ. Па‑другое, нашэнне масак у транспарце, у краме — дзе ёсьць блізкі кантакт — ад вірусу не ратуе». «Маска ў пэўнай ступені зніжае рызыку, але вірус праз маску праходзіць. Таму нашэнне масак носіць рэкамендацыйны характар», — адзначыла спецыяліст.

Фісенка таксама адзначыла, што «выкарыстаньне ў стацыянарных медыцынскіх установах масак апраўдана — там вялікая канцэнтрацыя хворых.

Маскі трэба мяняць не радзей як адзін раз на кожныя тры гадзіны».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0