Беларусь будзе кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, дэкларуе ён.

«Беларусь не збіраецца сябраваць з Еўрасаюзам супраць інтарэсаў іншых дзяржаваў і наадварот», – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць недапушчальным, каб удзел Беларусі ў агульнаеўрапейскіх працэсах перакрэсліў усе выгады ад інтэграцыі з Расеяй.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы казаў на паседжанні ў пытаннях развіцця адносінаў з Еўрасаюзам.

Сёння, гэтаксама як і заўжды апошнім часам, кіраўнік дзяржавы казаў, што Еўрасаюз з’яўляецца моцным фактарам эканамічнага і навукова‑тэхналагічнага развіцця Беларусі. Таксама Аляксандр Лукашэнка па‑ранейшаму паўтараў, што Беларусь – надзейны партнёр Еўрасаюза ў непалітычных і невайсковых пытаннях.

Спадар Лукашэнка заявіў, што Беларусь стала паўнавартаснай удзельніцай «Усходняга партнёрства». Але пры гэтым ён адзначыў, што «сур’ёзны эфект ад гэтага, такі, які можна было б памацаць рукамі, пакуль невідавочны». У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што

Беларусь будзе кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, а не чыімі б там ні было геапалітычнымі амбіцыямі, «нават калі яны зыходзяць ад нашых найбліжэйшых саюзнікаў».

«Кожны крок насустрач Беларусі контрагенты абумоўліваюць патрабаваннямі ўступак з нашага боку, у эканамічнай гэта ці ў палітычнай сферы», — канстатаваў ён. Беларускі лідэр са шкадаваннем заўважыў, што ў асобных еўрапейскіх сталіцах да гэтага часу ёсць схільнасць «рухацца па інерцыі» ў адносінах з Беларуссю, выкарыстоўваючы інструменты палітычнага і эканамічнага ціску. Да гэтага часу захоўваецца шэраг абмежаванняў, прычым даволі адчувальных для нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?