Фота: Erika Venckutė / DELFI
Каля васьмі вечара ў паліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў, што яго абрабавалі каля аўтавакзала ў Друскеніках: скралі белы BMW, 2020 г. в.
Неўзабаве аўтамабіль BMW з беларускімі нумарамі быў заўважаны паліцыяй, але ён не падпарадкаваўся патрабаванню спыніцца і на вялікай хуткасці з'ехаў.
Пра машыну паведамілі паліцыянтам усіх паветаў Літвы, задзейнічалі нават памежнікаў, піша Delfi. Сталічныя афіцэры стаялі на ўсіх падʼездах да Вільні. Каля 21-й гадзіны на скрыжаванні ў Троках быў заўважаны скрадзены BMW.
Калі гарэў чырвоны сігнал святлафора, кіроўца не паспеў зрэагаваць, яго заблакавалі 4 экіпажы паліцыі. 30-гадовы мужчына супраціўлення пры затрыманні не аказваў. Ён быў цвярозы.