Для таго, каб гэта зрабіць, трэба будзе мець у дакуменце аб адукацыі адзнакі, не ніжэйшыя за 9 па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных выпрабаванняў, і адзнакі не ніжэйшыя за 8 па ўсіх астатніх вучэбных прадметах.
Пералік устаноў вышэйшай адукацыі, якія маюць ліцэі, выпускнікі якіх пры наяўнасці высокіх вучэбных дасягненняў без уступных выпрабаванняў залічваюцца ў гэтыя ВНУ, вызначаны пастановай Мінадукацыі №40 ад 3 лютага 2023 года.
Чытайце таксама:
Выпускнікам ліцэяў хочуць дазволіць паступаць у ВНУ без экзаменаў
Падпісаны ўказ аб правілах прыёму ў ВНУ. Хто зможа паступаць без іспытаў ці на асаблівых умовах?





