У цырымоніі ўзялі ўдзел праўнук інжынера Дуж-Душэўскага, а таксама нашчадкі яўрэяў, якіх стваральнік бела-чырвона-белага сцяга ўратаваў ад нацысцкага генацыду ў Другую сусветную вайну. Яны для гэтага адмыслова прыляцелі здалёк.

Цырымонія прайшла пад беларускімі і літоўскімі сцягамі з удзелам ганаровай варты. На ёй прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

Выступае праўнук Клаўдыя Дуж-Душэўскага. Справа ад яго — паэтка Ванда Марціньш

Выступае праўнук Клаўдыя Дуж-Душэўскага. Справа ад яго — паэтка Ванда Марціньш

Пры адкрыцці помніка было сказана некалькі прамоў, ад Офіса Святланы Ціханоўскай выступіў яе дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Усяго на цырымоніі прысутнічала каля 120 чалавек.

З Вільні ў Коўна дзеля ўдзелу ў ёй прыехала цэлая аўтакалона пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, прадюсар і прадстаўнік Рады культуры Аляксандр Чахоўскі, былы палітвязень Зміцер Фурманаў

На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, прадюсар і прадстаўнік Рады культуры Аляксандр Чахоўскі, былы палітвязень Зміцер Фурманаў

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бела-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу яўрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.

Чытайце таксама:

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Унук стваральніка бел-чырвона-белага сцяга: «Сцяг «фашысцкі»? Дзед уратаваў габрэйскую дзяўчынку з гета»

Клас
78
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7