Адметныя ромбы пухавіка Dior добра бачныя на фота з дачкой Кім Чэн Ына
Гэта быў «Хвасон-17», здольны дасягаць ЗША. Як раней заяўляў Пхеньян, ракета павінна прадэманстраваць «жорсткую пазіцыю ў адказ» на вайсковыя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі, якія працягваюцца.
У Пхеньяне ўсё яшчэ холадна, таму Кім Чжу Э апранула чорную цёплую куртку. Паўднёвакарэйскі канал TV Chosun, заўважыўшы характэрныя ромбы на ёй, паведаміў, што яна выглядае сапраўды ідэнтычна той, што прадаецца французскім люксавым брэндам Christian Dior. Гэта куртка з апошняй калекцыі і разлічаная на дзяцей 10—12 гадоў. Цана — 2800 даляраў.
Пухавік з дзіцячай калекцыі прадаецца за 2800 даляраў
Як гаворыцца ў апісанні мадэлі, гэты пухавік ушаноўвае спадчыну Дома са знакавым матывам Cannage. Гэта асаблівая вышыўка, якая складаецца з геаметрычнага малюнка з квадратаў і дыяганаляў. Падобны малюнак з'яўляецца на многіх вырабах Dior, асабліва часта на сумках. Узор быў навеяны крэслам Напалеона III.
Крэсла Напалеона III, якое натхніла на стварэнне культавага для брэнда ўзору
Пухавік выраблены з чорнага воданепранікальнага аксаміту, напоўнены пухам і пер'ем.
Да мінулага лістапада ўлады КНДР не пацвярджалі наяўнасць у лідара краіны дзяцей. Паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі, у іх з жонкай Лі Соль Чжу дзве дачкі і сын — 2010, 2013 і 2017 гадоў нараджэння. Кім Чжу Э — дзесяць гадоў. Апошнім часам Кім Чэн Ын часта з'яўляецца з дачкой на публічных мерапрыемствах.
Чытайце таксама:





