Беларуская Праваслаўная Царква заклікала сусветную супольнасць «актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на ўкраінскай зямлі як сапраўднай Царквы Хрыстовай, як гаранта міру і закладу стабільнасці ва ўкраінскім грамадстве».
У БПЦ лічаць, што ўкраінскія ўлады павінны прыняць неабходныя меры, накіраваныя «на спыненне дэструктыўных заяў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай Праваслаўнай Царквы, яе святароў і вернікаў, уключаючы адмену рашэння аб высяленні насельнікаў Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры».
«Мы таксама заклікаем улады Украіны забяспечыць няўхільнае выкананне дзейнага ўкраінскага заканадаўства і міжнароднага права ў дачыненні да свабоды сумлення і веравызнанняў, захавання законных правоў і свабод чалавека», — гаворыцца ў заяве БПЦ.
Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) падазраюць у сувязях з Расіяй, а манахі УПЦ МП павінны ўжо заўтра пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру ў Кіеве. Хоць самі прадстаўнікі гэтай Царквы лічаць, што падвяргаюцца несправядліваму пераследу.
25 сакавіка кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін разаслаў па ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы цыркулярны ліст №1-04/031, у якім заклікаў «у цяперашні няпросты час, калі мы з вамі з'яўляемся сведкамі новых уціскаў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, здзейсніць малітоўны подзвіг». Праўда, малітва, якой ён прапанаваў карыстацца, выклікала неадназначную рэакцыю.
Чытайце таксама:
УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры
УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру





