Людзі старэйшага ўзросту расказваюць, што раней на Дзвіне лёд замярзаў да метра таўшчынёй, а падчас паводкі крыгаход зразаў усе кусты на берагавой лініі. Выкінутыя на бераг крыгі, па ўспамінах жыхароў, рака абавязкова забірала: вярталася за імі падчас паўторнага ўздыму вады, калі вызваляліся ад лёду азёры.

А цалкам з берагоў, як кажуць старажылы, Дзвіна выходзіла толькі адзін раз. Гэта пацвярджаюць і гідраметэаралагічныя назіранні. Максімальны ўздым вады па гідрапосце Полацк быў зафіксаваны ў 1956 годзе на ўзроўні 1318 см.

Што да гэтага года, то пік паводкі, як растлумачыла кіраўніца групы гідралогіі ГС «Полацк» Таццяна Вашчанка, яшчэ не наступіў, вада працягвае прыбываць. Інтэнсіўнасць пад'ёму ніжэйшая падчас пахаладання і вышэйшая ў дні пацяплення, выпадзення ападкаў. Калі б частка снегу не растала пры анамальным павышэнні тэмпературы паветра ў студзені, сёння разліў ракі быў бы яшчэ больш маштабным.

У Віцебску між тым за апошнія суткі вада прыбыла на 22 см, а яшчэ вышэй па цячэнні — на 40 см.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?