Даўгахвостая кугакаўка ў Гомелі

Фота: Sputnik

«Тады справа была таксама па вясне, у Сельмашаўскім мікрараёне, птушка сядзела на снезе. Яе ўзялі ў кватэру, і на наступны дзень яна загінула. Пры аглядзе на шыі ў яе выявілі рваную рану. Той залёт чырванакніжніцы мы з калегамі назвалі выпадковым», — паведаміла ў каментары выданню Sputnik арнітолаг Зінаіда Гарошка.

Гэтым разам усё інакш. Птушка сядзіць высока на галіне дрэва, а гэта значыць, што дапамога ёй не патрэбная. Таму, на думку спецыяліста, турбаваць яе не трэба.

У горадзе сава апынулася, хутчэй за ўсё, у пошуках лёгкай здабычы — мышэй, пацукоў і іншых грызуноў.

«Сава пасядзіць да ночы і паляціць, так што не трэба адцягваць МНС і іншыя службы па дробязях», — адзначыла Гарошка.

Паводле слоў спецыяліста, з 1981 года даўгахвостая кугакаўка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паблізу Гомеля няма месцаў яе гнездавання. Самае блізкае — паўночна-заходняя частка Магілёўскай вобласці. Таму з'яўленне рэдкай птушкі ў Гомелі можна назваць сенсацыяй.

«Гэты від соў распаўсюджаны ў лясах паўночнай Беларусі, чаго не скажаш пра Палессе. У 80-я гады мінулага стагоддзя яе занеслі ў спіс птушак Прыпяцкага нацыянальнага парку, але з 1999 года яна там ужо не лічыцца», — падзялілася інфармацыяй арнітолаг.

Чытайце таксама:

У мінскім парку думалі пабачыць нярэдкую саву, а пабачылі рэдкую

У Талачынскім раёне заўважылі вельмі рэдкую саву-бярозаўку

«Цяпер я маці барсукоў». Мінчанка пераехала на Палессе і стала правадніцай па дзікай прыродзе

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0