«Кіруючая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парка садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый».

Вызначыць юрыдычную асобу павінен будзе ўрад.

Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку — прававыя, падатковыя, фінансавыя — захоўваюцца на ранейшым узроўні без якіх-небудзь змяненняў. У поўным аб'ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы назіральнай рады ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якой будзе сфарміраваны сакратарыят.

У дакуменце таксама сказана, што зараз адміністрацыя ПВТ будзе рэарганізавана «шляхам далучэння» да назіральнай рады ПВТ.

Сярод іншага сакратарыят назіральнай рады будзе ажыццяўляць узаемадзеянне з вайсковымі камісарыятамі, арганізацыямі Узброеных сіл, а таксама іншых воінскіх фарміраванняў па пытаннях прызыву на службу работнікаў рэзідэнтаў ПВТ.

Дзейнасць сакратарыята назіральнай рады ПВТ фінансуецца ў тым ліку «за кошт адлічэнняў, якія праводзяцца рэзідэнтамі ПВТ. 

Адметна, што шэсць падпунктаў указа схавана пад грыфам «Для службовага карыстання».

Лукашэнка заявіў, што рыхтуюцца змены ў рэгуляванні працы ПВТ

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3