Праца каманды Twitter у барацьбе з інфармацыйнымі аперацыямі была паралізаваная. Гэтая каманда выяўляла інфармацыйныя кампаніі і маніпуляцыі фабрык троляў у Расіі, Кітаі, Іране і іншых краінах.

Пасля набыцця кампаніі Twitter Іланам Маскам большасць яе супрацоўнікаў была скарочаная, што зрабіла платформу ўразлівай, паводле экспертаў і звольненых спецыялістаў.

Эксперты Бі-бі-сі папрасілі аб ананімнасці, спаслаўшыся на пагадненні аб прыватнасці і пагрозы ў сацсетках ад адэптаў тэорый змовы.

«Чалавечы пласт быў цалкам знішчаны. Усё, што засталося ў Twitter — гэта аўтаматызаваныя сістэмы», — распавёў Бі-бі-сі былы старшы супрацоўнік кампаніі.

У вялікім інтэрв'ю Бі-бі-сі на гэтым тыдні Маск заявіў, што цяпер у твітары менш дэзінфармацыі. Але ён нічога не сказаў пра троляў і пра сыход спецыялістаў, якія змагаліся з імі.

Twitter перастаў хаваць акаўнты расійскіх уладаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3