Суд у Іране. Фота: IRNA

 Суд у Іране. Фота: IRNA

Галоўны кіраўнік сістэмамі СПА «Тур М-1» прысуджаны да 13 гадоў турмы і выплаты грашовай кампенсацыі семʼям загінулых, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва IRNA. Згодна з абвінаваўчым бокам, ён насуперак загаду каманднага пункта і без атрымання дазволу, прыняўшы самалёт за «варожую цэль», выпусціў дзве ракеты па ўкраінскім самалёце.

Яшчэ дзевяць фігурантаў справы, якія на момант інцыдэнту служылі ў групе ўпраўлення СПА, прысуджаныя да турэмнага зняволення тэрмінам ад 1,5 да 3 гадоў.

Віноўныя павінны выплаціць родным грашовую кампенсацыю ў памеры $150 тысяч за кожнага загінулага.

Рашэнне суда зʼяўляецца папярэднім і можа быць абскарджана на працягу 20 дзён.

Самалёт Boeing 737-800 міжнародных авіяліній Украіны пацярпеў катастрофу неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Тэгерана ў Кіеў 8 студзеня 2020 года. Сярод 176 загінулых былі грамадзяне Афганістана, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірана, Канады, Украіны і Швецыі. 11 студзеня іранскія вайскоўцы прызналі, што збілі Boeing, які пралятаў побач з вайсковым абʼектам памылкова, прыняўшы самалёт за «варожую цэль».

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2