Фота: AP

Фота: AP

Як будзе праходзіць залічэнне дзяцей у першыя класы ў новым навучальным годзе, распавяла ў эфіры «Радыё-Мінск» першая намесніца старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

«Сёлета прыём у першыя класы будзе праходзіць у традыцыйным фармаце. Сур'ёзных змен няма. За кожнай установай адукацыі замацоўваецца мікрараён. Калі бацькі адносяцца да яго па прапісцы — падаюць заяву на імя дырэктара ў прыёмную камісію школы або гімназіі з 12 чэрвеня па 15 жніўня.

Калі ж жадаюць адправіць сваё дзіця ў навучальную ўстанову не па адрасе пражывання, то працэдура трохі ўскладняецца.

Пасля 12 чэрвеня на асабістым прыёме ў кіраўніка школы яны пакідаюць заяву для прыёму дзяцей на вольныя месцы. І калі такія ёсць, то з 16 па 28 жніўня адбываецца залічэнне дзіцяці, — растлумачыла Барысенка.

Нягледзячы на тое, што ў гэтым навучальным годзе не будуць уводзіцца ў эксплуатацыю новыя школы, усім першакласнікам месцаў хопіць.

— Кантрольныя лічбы прыёму ў першыя класы не фармуюцца спантанна. Школа або гімназія вядзе ўлік тых дзяцей, якія пражываюць у замацаваных мікрараёнах. І ў гэтыя лічбы ў цэлым па горадзе мы ўпісваемся. Праблем з прызначэннем дзяцей у 1-ы клас, вядома, не будзе, — сказала Барысенка.

Чытайце таксама:

У Мінску колькасць прыватных дзіцячых садкоў звялі да нуля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3