Фота: CATL

Фота: CATL

Электрамабілі ўжо настолькі сталі часткай паўсядзённасці, што лятаючыя электрычныя машыны ўжо не выглядаюць нечым нерэальным.

Кітайскі вытворца акумулятараў CATL (Contemporary Amperex Technology Co. Limited) на аўташоу ў Шанхаі выпусціў акумулятар, які, як сцвярджаецца, можа сілкаваць электрычныя пасажырскія самалёты. Паўцвердацельны акумулятар з кандэнсаваным электралітам можа захоўваць 500 Вт-гадзін энергіі на кожны кілаграм сваёй вагі.

Кампанія заяўляе, што можа дасягнуць масавай вытворчасці кандэнсаванай батарэі за кароткі прамежак часу і разлічвае пачаць масавую вытворчасць аўтамабільнага варыянта пры канцы года. Дадаткова CATL заяўляе, што працуе з неназванымі партнёрамі над распрацоўкай лятаючых электрамабіляў.

Легендарны сыход ад пагоні Фантамаса на лятаючым аўтамабілі

Акрамя таго, у кампаніі кажуць, што працуюць над паляпшэннем вугляроднага следу сваіх акумулятараў і плануюць дасягнуць вугляроднай нейтральнасці для сваіх вытворчых прадпрыемстваў да 2025 года, а ва ўсім вытворча-збытавым ланцужку — да 2035-га.

Кампанія расплывіста, але амбіцыйна заяўляе, што запуск кандэнсаваных акумулятараў адкрые эру ўсеагульнай электрыфікацыі марскога, наземнага і паветранага транспарту, адкрые больш магчымасцяў для развіцця галіны і паспрыяе дасягненню глабальных мэт вугляроднай нейтральнасці ў больш раннія тэрміны.

У гэты ж час іншыя сур’ёзныя гульцы працуюць над падобнымі тэхналогіямі. Так, NASA увесь час выпрабоўвае электрычныя самалёты на працягу апошняга дзесяцігоддзя, Rolls-Royce таксама праводзіць выпрабаванні свайго поўнасцю электрычнага самалёта, а іншыя працуюць над гібрыднымі самалётамі, такімі, як, напрыклад, вадародна-электрычны самалёт ZeroAvia, які здзейсніў 10-хвілінны палёт у гэтым студзені.

Першы палёт вадародна-электрычнага самалёта ZeroAvia

Тым не менш, варта змякчыць нашы чаканні адносна лятучых электрамабіляў, раіць Engaget. Пэўны рух у гэтым кірунку можа дапамагчы скараціць выкіды парніковых газаў ад авіяцыйнай прамысловасці, на долю якой прыпадае каля трох адсоткаў сусветных выкідаў. Але для таго, каб яны сталі жыццяздольнай альтэрнатывай сучасным самалётам, якія працуюць на рэактыўным паліве, спатрэбяцца больш значныя дасягненні, чым новая батарэя CATL.

Такім чынам, хоць мы, мусіць, і зможам убачыць, як некаторыя камерцыйныя электрычныя самалёты паднімуцца ў неба цягам наступнага дзесяцігоддзя, не варта чакаць, што ў хуткім часе акумулятары змогуць сілкаваць нешта большае за невялікія самалёты на кароткія адлегласці.

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2