Месца здарэння знаходзіцца пад горадам Быдгашч (160 км на поўдзень ад Гданьска), побач з населеным пунктам Замосць.

Па даных RMF FM, знойдзены аб'ект — ракета класа «паветра-зямля».

«Спачатку падумалі, што гэта дрон. Потым на ім былі выяўленыя надпісы на рускай мове», — паведамляе выданне. Афіцыйна гэта не пацверджана.

У ракеты не знойдзеная боегалоўка, яе шукаюць, піша выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3