Данія перадасць Украіне машыны для размініравання, боепрыпасы, палявыя масты і сродкі для супрацьпаветранай абароны. У паведамленні Мінабароны краіны адзначаецца, што на гэты момант гэта найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі з Даніі, ён прызначаны для падтрымкі ўкраінскага наступу.

«Новы пакет вайсковых ахвяраванняў з'яўляецца нашым найбуйнейшым на сённяшні дзень, а агульная падтрымка з боку Даніі цяпер складае амаль 11 мільярдаў дацкіх крон», — заявіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн.

Троэльс Лунд Поўльсэн таксама адзначыў, што Данія з пачатку 2024 года скароціць сваю вайсковую прысутнасць у Іраку і замест гэтага засяродзіцца на краінах Балтыі, прапанаваўшы NATO батальён для абароны рэгіёна.

Чакаецца, што батальён будзе налічваць ад 700 да 1200 салдат і будзе дыслакавацца ў Латвіі ад чатырох да шасці месяцаў кожны год. У астатні час войскі будуць заставацца ў Даніі, гатовыя да перакідання ў краіны Балтыі ў выпадку крызісу.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0