Расійскія следчыя лічаць, што акцёр апраўдваў дыверсію на Крымскім мосце, праведзеную ў кастрычніку мінулага года.
8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільным мосце, які вядзе з Краснадарскага краю ў Крым, выбухнуў грузавік, пасля чаго загарэліся чыгуначныя цыстэрны з палівам на цягніку, які акурат праходзіў міма. У выніку абрынулася два аўтамабільныя пралёты моста, чатыры чалавекі загінулі. Расійская ФСБ абвінаваціла ў тым, што здарылася, вайсковую выведку Украіны і яе кіраўніка Кірылу Буданава, СК таксама трымаецца гэтай версіі.
Справу супраць акцёра завялі за пост на гэтую тэму ў тэлеграм-канале.
Аляксей Панін з'ехаў з Расіі ў Іспанію яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, але пасля пачатку баявых дзеянняў прыязджаў на радзіму. Ён публічна крытыкаваў расійскае кіраўніцтва за развязванне вайны і падтрымаў Украіну, хоць ад яго гэтага мала хто чакаў. У мінулым акцёр адзначаўся скандальнымі і эпатажнымі паводзінамі, у тым ліку дапускаючы і адкрыта антыўкраінскія выказванні.
Чытайце таксама:
Ала Пугачова прыляцела ў Маскву





