Нобелеўскі лаўрэат асуджаны на 10 гадоў калоніі Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў. Пра гэта «Радыё Рацыя» расказала яго жонка Наталля Пінчук.

«Уласна лісты адназначна да Алеся не даходзяць, адкуль бы яны ні дасылаліся, з Беларусі ці з замежжа. Што тычыцца пасылак, то тут сітуацыя даволі аптымістычная. З Беларусі, як правіла, мы адсылаем гэтыя бандэролі. Ёсць своеасаблівы ліст, гэта своеасаблівы знак вязню пра тое, што пра яго памятаюць. Гэта зноў жа падтрымлівае іх у зняволенні. Ёсць прыклады, ёсць чалавек, які пасылаў пасылку з Польшчы і гэтая пасылка дайшла», — расказала яна.

Таксама Наталля Пінчук зазначыла, што кнігі перадаць палітвязням цяпер немагчыма. Але за кратамі маецца бібліятэка. «Літаратурны збор там някепскі: інтэлігентныя людзі часта там бываюць», — дадала жонка праваабаронцы.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію ў Горках.

Чытайце таксама:

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2