Фота: сацсеткі Кармэн Какавале
Тыктокерка і танцорка Кармэн Какавале на фоне яркай гульні «Напалі» ў гэтым сезоне паабяцала голай прайсціся па Неапалі ў выпадку чэмпіёнства любімай каманды.
У падапечных Лучана Спалеці з'явіўся яшчэ адзін стымул — і яны не падвялі, датэрмінова забяспечыўшы вынік.
Какавале абяцанне выканала, але крыху схітравала: упрыгожыла цела эфектным бодзі-артам у клубных колерах.
Тым не менш, нават у такім вобразе відэа прагулкі ў тыктоку паглядзелі мільёны.
У 33-м туры чэмпіянату Італіі «Напалі» на выездзе згуляў унічыю з «Удынэзэ» (1:1) і стаў недасягальным для сапернікаў.
Гэта трэці чэмпіёнскі тытул у гісторыі клуба і першы за апошнія 33 гады. Тады тытул прынёс Неапалю адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Дыега Марадона.





