«9 мая 1945 года — гэта не толькі дзень памяці ў гісторыі чалавецтва. Гэта яшчэ і стартавая кропка, якую ўсе краіны — удзельніцы вайны выкарыстоўвалі для таго, каб больш не ваяваць, а будаваць квітнеючыя і развітыя дзяржавы. І толькі дыктатары выкарыстоўвалі яе каб загразнуць у крызісе і пачаць новую жахлівую вайну.

Мой прадзед Афанасій, які дайшоў да Берліна, быў бы ў жаху, даведаўшыся, што Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць», — сказала Ціханоўская.

У беларусаў, гаворыць лідарка дэмакратычных сілаў, усё яшчэ ёсць выбар.

«Які шлях развіцця нам бліжэйшы? Рэпрэсіі, войны, крызіс, міжнародныя ваенныя злачынствы, перапісванне гісторыі, вымыванне найлепшых спецыялістаў — ці ўсё ж такі свабода, інтэграцыя ў еўрапейскую эканоміку, рост узроўню жыцця, годныя зарплаты і пенсіі, магчымасць свабодна падарожнічаць па свеце, інвестыцыі ўсяго цывілізаванага свету ў нашу краіну?» — сказала яна.

Клас
62
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15