Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

На мінскіх пляжах стане больш міні-басейнаў для бяспечнага адпачынку і гульняў дзяцей, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Бяспецы, у тым ліку бяспецы дзяцей, на пляжах у сталіцы надаюць першачарговую ўвагу, таму такіх міні-басейнаў вырашана абсталяваць больш», — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

Таксама на пляжах плануюць зрабіць больш дзіцячых пляцовак, каб малым было чым разнастаіць свой вольны час.

Як піша агенцтва, у цэлым, па ацэнцы намесніка старшыні Мінгарвыканкама, пляжы гатовыя да прыёму адпачывальнікаў, тым не менш заўсёды ёсць да чаго імкнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0