Фінал ЛЧ павінен прайсці 10 чэрвеня на «Алімпійскім стадыёне Атацюрка», але ва УЕФА ёсць занепакоенасць узнікнення беспарадкаў, калі на прэзідэнцкіх выбарах Турцыі прайграе Рэджэп Эрдаган.

Першы тур галасавання адбудзецца 14 мая. На думку аналітыкаў, Эрдаган адстае ад свайго галоўнага апанента Кемаля Кылычдароглу на 5%, таму чакаецца, што 28 мая паміж імі пройдзе другі тур выбараў.

УЕФА не хоча пераносіць фінал, бо ён ужо двойчы пераносіўся са Стамбула праз кавід — у 2020 і 2021 гадах, але, магчыма, будзе вымушана разгледзець гэтую ідэю, так як бяспека заўзятараў — гэта іх першачарговы клопат.

У паўфіналах Лігі чэмпіёнаў гуляюць «Рэал» і «Манчэстэр Сіці» (першы матч у Мадрыдзе 1:1) і «Мілан» — «Інтэр» (першы матч — 0:2). Гульні ў адказ пройдуць на наступным тыдні.

Чытайце таксама:

Выбары ў Турцыі: адзін з кандыдатаў зняў кандыдатуру. Гэта на руку суперніку Эрдагана

Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Турцыі заклікаў Расію «прыбраць рукі ад турэцкай дзяржавы»

Бацьку Холанда вывелі з трыбуны ў Мадрыдзе. Ён паказаў заўзятарам «Рэала» непрыстойны жэст і кінуў арахісам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1