Яго абвінавацілі паводле арт. 364 і 369 Крымінальнага кодэкса (пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Згодна з матэрыяламі справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з тг-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка міліцыі з пагрозамі прымяніць да яго гвалт.

Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня 2021 года. Тэрмін Уладзімір адбываў у магілёўскай калоніі №15, адкуль выйшаў на волю 6 мая, паведамляюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

У Пінску пахавалі палітвязня Мікалая Клімовіча

Палітвязень Аляксандр Іваноў выйшаў на волю

Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1