На «Каралеўскім зімовым кірмашы» ў Таронта карову па мянушцы «Голд Міс» прадалі за $1,2 млн. Чорна‑белая трохлетка элітнай Галштынскай пароды стала самай дарагой у свеце каровай.

Рагулю вырасцілі на ферме Блойса Томсана ў наваколлі горада Фрэнчфорт.

«Цяпер гэта самая дарагая маладая карова ў свеце», — заявіў журналістам Блойс Томсан, які займаецца развядзеннем Галштынскі пароды. Патомства каровы, як чакаецца, будзе «бясцэнным».

Паводле словаў фермера, ва ўмовах кантракту агаворваецца магчымасць атрымання генетычнага матэрыялу «Голд Міс». У наступныя гады гэта моцна паўплывае на паляпшэнне пароды ў розных краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?