Паводле выдання, Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура Украіны задакументавалі атрыманне хабару памерам каля 3 мільёнаў даляраў старшынём Вярхоўнага Суда. Працягваюцца следчыя дзеянні.
НАБУ пацвердзіла, што выкрытая «маштабная карупцыя ў Вярхоўным судзе», а менавіта схема атрымання неправамернай выгады кіраўніцтвам і суддзямі. Дэталі ў НАБУ паабяцалі даць пасля, але ўжо апублікавалі фота грошай.
Усевалад Князеў кіруе Вярхоўным судом Украіны з 1 снежня 2021 года. 25 мая яму споўніцца 44 гады.
Чытайце таксама:
Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе
Арыштаваны былы кіраўнік прадпрыемства «Матор Січ» папрасіў абмяняць яго ў Расію





