У Паўднёвай Карэі падчас пасадкі самалёта Asiana Airlines адзін з пасажыраў выпадкова, з ягоных слоў, адчыніў дзверы.
На борце знаходзілася больш за 190 чалавек, дзверы адчыніліся, калі самалёт быў на вышыні 200 метраў.
Самалёт удалося бяспечна пасадзіць, але некалькі пасажыраў страцілі прытомнасць, а некаторыя былі дастаўлены ў бальніцу з-за праблем з дыханнем, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Пасажыр, які адчыніў у палёце дзверы, быў арыштаваны, піша Бі-бі-сі.
Чытайце таксама:
У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю
У Калумбіі чацвёра дзяцей правялі пасля авіякатастрофы 16 дзён у джунглях і выжылі
Грузінскі авіяперавозчык абвясціў прэзідэнта Грузіі персонай нон грата





