32-гадовая жыхарка Баранавіч прызнаная вінаватай у сэксуальнай эксплуатацыі дзвюх сваіх зямлячак у 2001 г. на тэрыторыі Польшчы.

Адну з іх яна вывезла туды, паабяцаўшы ўладкаваць на адзін з заводаў, і змусіла займацца прастытуцыяй. Такім спосабам жанчына адпрацоўвала сродкі, выдаткаваныя на дастаўку ў Польшчу.

Другую ахвяру падсудная выкупіла за 300 даляраўу польскім бардэлі, нібыта вызваляючы з сэксуальнага рабства, пасля чаго прымусіла займацца прастытуцыяй, каб адпрацаваць пазыку за вызваленне. Паводле следства, у выніку сэксуальнай эксплуатацыі гэтых жанчын асуджаная атрымала некалькі тысяч даляраў.

15 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Асуджаная падала касацыйную скаргу, але судовая калегія яе адхіліла. Прысуд уступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?