Міністэрства абароны абмежавала выкарыстанне мабільных тэлефонаў «срочнікам», курсантам і рэзервістам.

Цяпер карыстацца сотавікам ім можна будзе толькі ў час, спецыяльна адведзены для асабістых справаў, у выходны, падчас адпачынку, па-за вайсковай часткай. Ва ўсіх астатніх выпадках салдаты абавязаныя будуць здаваць свае тэлефоны на захаванне.

Мінабароны матывуе такую пастанову аховай вайсковых сакрэтаў. Але цяпер ваеннаслужачыя губляюць магчымасць аператыўна паскардзіцца родным у выпадку парушэння іх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?