Максім Мірны возьме ўдзел у матчы першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Італія — Беларусь, які пройдзе 5—7 сакавіка 2010 года.

«Пасля US Open я даў згоду нашаму капітану [Уладзіміру Валчкову]. Мне прыемна, што да мяне звярнуліся. Прыкладу ўсе намаганні, каб быць да матчу ў аптымальнай форме і прынесці карысць камандзе», — паведаміў журналістам Мірны 17 лістапада ў Мінску на прэзентацыі дакументальнага фільма «Эфект Мірнага».

Паводле слоў тэнісіста, ён пакуль не ведае, з кім будзе гуляць на турнірах у пары ў новым сезоне,

але гэта будзе адзін з гульцоў, якія выступяць на выніковых спаборніцтвах у Лондане 22—29 лістапада. На гэты турнір запрошаны спартсмены, якія паказалі найлепшыя вынікі сёлета.

Супрацоўніцтва Мірнага з ізраільцянінам Эндзі Рамам пасля заканчэння сезона будзе спынена, бо паправіўся яго партнёр Джонатан Эрліх. «Я думаў, што мы разыдземся яшчэ ў сакавіку, але Эрліх працягваў хварэць, і мы працавалі далей. А ў верасні, дайшоўшы да паўфіналу US Open, мы зразумелі, што можам кваліфікавацца на выніковы турнір», — сказаў Мірны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?