Прэч крывадушша: ці нам не ўсё адно, каму дастанецца «Залаты лістапад»? Нам цікавей, якія добрыя фільмы пакажуць у Мінску — такія, якіх не пабачыш у звычайным пракаце.

«Інсайт»

Беларуская псіхалагічная драма паводле арыгінальнага сцэнара. Пра дзіўны выгін лёсу айчыннага псіхатэрапеўта! Рэж. Рэната Грыцкова.

Сеансы: 20 лістапада ў «Доме кіно» і «Цэнтральным». Пачатак а 12-й і а 19-й адпаведна.

«Прарок»

Цымус «Лістапада» — стужкі, якія ўжо атрымалі сусветнае прызнанне на іншых кінафэстах. «Цэнтральны» прапануе фільм «Прарок» французскага кананосца Жака Адыяра (18 і 21 лістапада. Пачатак а 21-й). Турма як метафара грамадства: свет усярэдзіне турмы і па-за яе межамі ператвараюцца ў адно.

«Чатыры ночы з Ганнай»

Фільм леташні, але хто прапусціць драму пра асіметрычнае каханне аўтарства аднаго з найлепшых будаўнікоў трымценных сюжэтаў Ежы Скалімоўскага? 18 лістапада ў «Перамозе». Пачатак у 21.10.

«Свет вялізарны і збавенне хаваецца за рогам»

«Дом кіно» пакажа «Свет вялізарны і збавенне хаваецца за рогам» балгарына, такога чалавечнага Стэфана Камандарэва. Атрымаўшы прызнанне сваімі дакументальнымі «Хлеб за плотам» і «Алфавіт надзеі», ён зняў гульнёвы фільм і паспеў з ім праславіцца. Паказ 19 лістападаў Доме кіно. Пачатак а 21-й.

Мамонаў — «Цар»

Ну, і варта наведаць лістапад, каб убачыць

фільм «Цар» самага расійскага з цяперашніх рэжысёраў і лаўрэата Канскага кінафэсту Паўла Лунгіна («Выспа» і «Таксі-блюз»). Адметны Пятро Мамонаў як Іван Жахлівы, і апошняя роля трошкі нашага Алега Янкоўскага.
Дом Кіно. Сеансы штодня (16.20, 18.50, 21.30) ад 18 да 22 лістапада.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?