ТУ-95МС, якія атакавалі Украіну ў ноч на 4 чэрвеня. Фота: Мінабароны Расіі
Дзве расійскія крылатыя ракеты ўначы 4 чэрвеня патрапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага, паведаміў спікер Паветраных сіл Юрый Ігнат, піша «Украінская праўда».
«Усе крылатыя ракеты не знішчылі, збілі чатыры з шасці. На жаль, трапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага», — сказаў Ігнат.
Ігнат не расказаў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну сродкамі СПА.
Таксама ён дадаў, што ў Сумскай вобласці ёсць пашкоджанні аб'ектаў інфраструктуры.
Чытайце таксама:
Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі
У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка





