Са слоў журналістаў, калі яны спыталі Марціна пра ўдзел у фестывалі ў Беларусі, ён спачатку заявіў, што не ведае, дзе будзе выступаць, бо не ведае свайго гастрольнага календара. Таксама ён сказаў, што нічога не ведае не толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку.
Аднак на наступны дзень Енсэн паведаміў журналістам, што звязаўся са сваім кіраўніцтвам і адмяніў выступ у Беларусі, таму што, паводле яго, ігра ў краіне, што ўдзельнічае ў вайне, не адпавядае яго палітычным поглядам.
Фота: DjMartinJensen / Facebook
«Я не збіраюся іграць там, бо не падтрымліваю нічога палітычнага або звязанага з вайной. Музыка павінна быць музыкай. Я разумею, чаму не павінен там іграць. Таму што, калі вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага. Таму браніраванне цяпер закрытае і спыненае», — паведаміў Марцін Енсэн.
Чытайце таксама:
Праз тры гады вяртаецца фестываль LIDBEER
На Viva Braslav, як выяўляецца, не даедуць і запланаваныя хэдлайнеры





