У кампаніі адзначылі, што ролікі кліента прывялі да рэзкага падзення колькасці наведвальнікаў у рэстаранах па ўсёй краіне, а таксама да падзення акцый, што прынесла страты звыш 100 млн даляраў.
Цяпер Sushiro патрабуе ад хлопца выплаты 480 тысяч даляраў у якасці кампенсацыі шкоды. Малады чалавек прызнаў сваю віну і заявіў, што шкадуе пра свой учынак.
Хваля «сушы-тэрарызму» ўзрушыла японскія рэстараны ў пачатку гэтага года. Карыстальнікі пачалі публікаваць фота і відэа, на якіх яны «здзекуюцца» з ежы ва ўстановах, якія падаюць стравы з дапамогай канвеера.
Чытайце таксама:
Выпусцілі гелі для душу, якія змываюць негатыў
Прыехаў з уласным кухарам, любіць дранікі і мачанку. Як у Мінску жыве японскі пасол