Падобная рыторыка нагадвае антываенную агітацыю бальшавікоў часоў Першай сусветнай вайны. Тады бальшавікі таксама ціснулі на тое, што ў той час, як «просты народ» нясе вялікія страты і ахвяры, эліты імперыі працягваюць бавіць час, ні ў чым сабе не адмаўляючы. 

У выніку гэтыя супярэчнасці на фоне пастаянных няўдач на фронце скончыліся рэвалюцыяй 1917 года і крахам царскага рэжыму. А пасля на некалькі гадоў разгарнулася крывавая грамадзянская вайна.

Публікацыя прэс-службай Прыгожына гэтых калажаў укладаецца ў агульную логіку канфлікту стваральніка ПВК «Вагнер» з Крамлём і расійскім Міністэрствам абароны, у рамках якога Прыгожын рабіў ужо шмат скандальных і прамалінейных заяў, у якіх абвінавачваў крамлёўскіх чыноўнікаў адкрыта, не падбіраючы слоў.

Чытайце таксама:

«ПВК «Вагнер» не будзе падпісваць ніякіх кантрактаў з Шайгу». Прыгожын адказаў Мінабароны РФ

Толькі наяўнымі з забаронай класці на рахункі. Стала вядома, як «вагнераўцы» плацяць грашовыя кампенсацыі сем'ям загінулых наймітаў

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць

Клас
40
Панылы сорам
6
Ха-ха
52
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4