Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

Уладзімір Зяленскі. Фота: Getty Images

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм, і чакаюць вынікаў ужо цяпер. Гэта не так», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго, наступ даецца нялёгка, бо 200 000 квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі замініравана расійскімі войскамі.

«Што б ні хацелі некаторыя, уключаючы спробы ціску на нас, з усёй павагай, мы будзем прасоўвацца на полі бою так, як лічым патрэбным», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Перад гэтым сакратар РНБА Аляксей Данілаў заяўляў, што адным з галоўных прыярытэтаў Сіл абароны Украіны цяпер з'яўляецца перш за ўсё «артылерыйскае абяскроўленне» расійскіх акупацыйных войскаў на перадавой.

У Пентагоне, каментуючы ход наступальных аперацый Украіны, лічаць, што ўкраінскія сілы маюць неабходныя сродкі для таго, каб іх дзеянні былі паспяховымі.

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0